мошка (у мностве), маленькае двухкрылае насякомае, вельмі назойлівае.

мошка ж. — агульн. (ТС, Бялькевіч, Мат. апыт.),
машка ж. — Віл., Лід., Гарадз., Мсцісл., Люб. (СПЗБ, Мат. апыт.),
машкара ж. — агульн. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Насовіч, Мат. апыт.),
машкарэча ж. — Жытк. (ТС),
машкарэзы ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
машкарня ж. — Навагр. (СПЗБ),
машката ж. — Мен., Лаг. (СПЗБ, СЦБ),
машата ж. — Іўеў. (СПЗБ, СЦБ),
маказоб м. — Стол. (ТС),
мусколь (музколь) ж. — Стол., Жытк. (ТС),
мрага ж. — Жытк. (ТС),
гомась ж. — Слон. (Мат. Гарадз.),
жомаць ж. — Барыс. (СПЗБ),
глюзь ж. — Лун. (ЛАБНГ),
нерадзь (нераць) ж. — Зэльв., Ганц., Карэл., Свісл. (СПЗБ),
заедзь ж. — Бял., Лельч., Петр., Светлагор., Краснап., Гл. (З нар. сл., Яўсееў, Станкевіч),
гіж м. — Чэрык. (Бялькевіч),
гнюс м. — Гл. (Янкоўскі, Станкевіч),
ганюда ж. — Пін., Івац. (СПЗБ, НС),
шаранш'ё н. зборн. — паўн.-зах. з., Вілен. р. (СПЗБ),
касцер м. 'буйная вадзяная масавая мошка-аднадзёнка' — Маг. (Мат. апыт.),
юр'еўка ж. 'майскія мошкі' — Жытк. (ТС).

Паведаміць пра недакладнасьць