рыба, вадзяная жывёліна, пакрытая луской, дыхае жабрамі.

рыба ж. — агульн. (СПЗБ, ТС, Мат. апыт.).

рыба з малаком:
малачай м. — Гарадоц. (НЛ),
малочнік м. — Пол. (З нар. сл.),
малач'як м. — Жытк. (ТС),
мыльчак м. — Драг. (ЛП).

рыба з ікрой:
ікрак м. — Драг. (ЛП),
ікранік м. — Лун. (Шаталава),
ікранка ж. — Пол. (З нар. сл.),
ікрачка ж. — Гарадз. (ЖНС).

рыба, якая аднераставала:
выцерак м. — Мядз. (СЦБ).

маляўка:
маляўка ж. — Воран., Шчуч. (СПЗБ, Мат. Гарадз.),
мальгва ж. — Мсцісл. (Мат. апыт., Насовіч),
мальгоўка ж. — Слаўг., Мсцісл. (Мат. Маг., Насовіч),
мальгаўка ж. — Бял. (Яўсееў),
молька ж. — Лоеў., Гарадз. (СПЗБ, Янкова),
малюта ж. — Іўеў. (Сцяшковіч),
мальга ж. — Брасл., Бял., Круп., Докш., Бяроз. (СПЗБ, СЦБ, Яўсееў),
малюга ж. — Стол. (НЛ),
малюк м. — Стаўб. (СЦБ),
авёс м. — Пол. (З нар. сл.),
труска ж. — мясц. (Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць