статак м. — паўн.-зах. з., зах. з., спарадычна паўн.-усх. д., усх. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. апыт.),
стада н. і ж. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, З нар. сл., Шаталава, Мат. апыт.),
чарада ж. — Мен. р., Слуц. р., паўдн. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖС, ТС, Шаталава),
чэрадзь ж. — Лун., Пін. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
чарга ж. — Лельч. (ЛАБНГ),
калейка ж. — зах.-пал. г. (Мат. апыт.),
табун м. — усх.-маг. р., паўн.-зах. з., зах.-пал. г., усх.-пал. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, З нар. сл., НС, Мат. апыт.),
тавар м. — усх.-пал. р. (ЛАБНГ, ТС),
грамада ж. — Навагр., Карэл., Дзятл., Зэльв. (ЛАБНГ, СПЗБ),
гурт м. — Воран., Гарадз., Слаўг. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
банда ж. — Шчуч., Дзятл., Стаўб., Лях., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
бурса ж. экспр. — Дзятл. (З нар. сл.),
пагон м. — Асіп., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
плойма ж. — Карм. (ЛАБНГ),
слабада ж. — Івац. (СПЗБ),
сціжма ж. — Петр. (Шаталава).
Паведаміць пра недакладнасьць