жытло птушак:
гняздо н. — агульн., акрамя ўсх.-пал. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. апыт.),
няздо н. — Драг. (ЛАБНГ),
мяздо н. — Гарадз. (СПЗБ),
кубло н., кубелца н. памянш., кубельца н. памянш. — усх.-пал. р., паўдн.-усх. з., Іўеў., Чэрв., Пін. (ЛАБНГ, Мат. Гом., ТС, СЦБ, Янкоўскі, Сцяшковіч),
кубала н. — Берасц. (ЛАБНГ),
купала н. — Карэл. (ЛАБНГ),
купяла н. — Навагр. (ЛАБНГ),
купела н. — Слаўг. (Мат. Маг.),
гулта ж. і н. — Астр., Вілен. р. (СПЗБ),
гушта ж. — Воран., Вілен. р. (ЛАБНГ);
гняздо бусла:
буслоўка ж. — Чэрв., Раг., Люб., Акц., Рэч., Петр., Маз., Лельч. (ЛАБНГ),
буслаўка ж. — Лях., Старадарож. (ЛАБНГ),
буслянка ж. — Нясв., Слуц., Чэрв., Лун., Саліг., Старадарож. (ЛАБНГ),
бусленіца ж. — Калінк., Хойн. (ЛАБНГ),
бусліна ж. — Ганц. (ЛАБНГ),
бусняўка ж. — Бяроз., Малар. (ЛАБНГ, ЖНС),
бусніца ж. — Драг. (ЖНС),
бухлаўка ж. — Ганц. (ЛАБНГ).
гняздо вавёркі:
хайлук м. — Жытк. (Мат. апыт.),
клундук м. — спарадычна паўдн. р. (Пяткевіч).
асінае вісячае гняздо:
матлях м. — Шчуч. (СПЗБ).
гняздо жабы:
хайлук м. — Старадарож. (НС)