шэрсць, валасяное покрыва жывёл.

шэрсць ж. — агульн., за выключэннем паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ),
поўсць ж. — паўн.-зах. з. (АЛА, ЛАБНГ, Станкевіч),
поўстка ж. — Пол. (АЛА, ЛАБНГ),
пілсць (пільсць) ж. — Валож., Лаг., Воран., Вілен. р. (СПЗБ, Шаталава),
кашлацінне н. эмац. — Драг. (ЛП);

шчацінне на назе ў каня каля капыта:
муска ж. — Браг. (Шаталава),
шчотка ж. — Пін., Петр., Бяроз. (Шаталава);

доўгая шэрсць на карку ў свінні:
шчаціна ж. — Карэл., Чэрык., Краснап. (ЛАБНГ),
шчэць ж. — Мсцісл., Чэрык. (ЛАБНГ),
шчачынне н. — Тал. (Шаталава),
хіб м. — Берасц. (ЛАБНГ),
холка ж. — Клім. (ЛАБНГ),
віхор м. — Петр. (Шаталава),
ірха ж. — Кам. (ЖНС),
шарсцінне н. — Верхнядзв. (СПЗБ).

Паведаміць пра недакладнасьць