вантробы , унутраныя органы грудной клеткі жывёлы.

вантробы мн. — Люб., Мсцісл. (Мат. апыт., Насовіч),
антробы мн. — Петр. (Шалалава),
утробы мн. — Браг. (Шаталава),
бебехі мн., бэбехі мн., бэбухі мн. — Стол. (ТС, Насовіч),
гілёхты мн. — Жытк. (Мат. апыт.),
жываты мн. — усх.-маг. р. (Насовіч),
каўбы мн. — Кругл. (ЖНС),
каўбухі мн. — мясц. (Станкевіч),
патрахі мн. — Лун. (Шаталава),
патрыхі мн. — мясц. (Станкевіч),
пэтрахі мн. — Гарадз. (ЖНС),
пэлях м. — Нясв. (Мат. мен.-мал.),
цельбухі мн. — Петр., Маз., Лельч. (ЖНС, З нар. сл., Шаталава),
чаровы мн. — Смарг. (Шаталава),
чэраўкі (чароўкі) мн. — мясц. (Насовіч),
кіндзюхі мн. — мясц. (Насовіч),
лантухі мн. — Маз. (Станкевіч, Мат. апыт.),
падробенькі мн. — Бяроз. (Шаталава),
лягеніна ж. 'частка вантробаў' — Мсцісл. (Юрчанка, 1993).

Паведаміць пра недакладнасьць