горла (стрававод), храстковая трубка, якая змяшчаецца ў пярэдняй частцы шыі і з'яўляецца пачаткам стрававода і дыхальных шляхоў.

горла н. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. апыт.),
гарляк м. — Смарг., Бярэз., Чэрв., Стаўб. (ЛАБНГ, СПЗБ),
гарлянка ж. — агульн. (ЛАБНГ),
гарляціна ж. — Чав. (ЛАБНГ),
гардзель м. — Ашм. (ЛАБНГ),
гардзёла ж. — Кобр. (ЛАБНГ),
гардзёлка ж. — Шчуч. (ЛАБНГ, СПЗБ),
гардзілка ж. — Малар. (ЛАБНГ),
глотка ж. — (ЛАБНГ),
глытніца ж. — мясц. (Станкевіч),
глытва ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
грытанка ж. — мясц. (Станкевіч),
еча ж. — Глыб., Дубр., Віл., Малад., Лаг., Валож., Чэрв., Гор., Шкл., Мсцісл., Касц., Слон., Лоеў. (ЛАБНГ, СЦБ, Янкоўскі, Станкевіч),
яча ж. — Верхнядзв. (СПЗБ),
ячая ж. — Чэрв. (ЛАБНГ, СПЗБ),
чараво н. — Паст., Віл. (ЛАБНГ),
кішка (кішка) ж. — Верхнядзв., Брасл., Пол., Іўеў., Дзятл., Кам., Пруж., Кобр. (ЛАБНГ),
стрававод м. — Клім. (ЛАБНГ),
пішчавод м. — агульн. (ЛАБНГ),
пішчавік м. — Раг. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць