джала, калючая частка органа самаабароны і нападу некаторых насякомых (пчол, вос, чмялёў і інш.), якая знаходзіцца на канцы брушка.

джала н. — Паням. р., Слуц. р., Бар., Круп., Бярэз., Арш., Дубр., Шкл., Акц., Рэч., Хойн. (ЛАБНГ),
джало н. — Жаб., Кобр. (ЛАБНГ),
джгала н. — Чашн., Тал., Стаўб., Бял., Маг., Жлоб., Рэч., Лоеў. (ЛАБНГ, СЦБ, Яўсееў),
джгадла н. — Зэльв. (АЛА, Шаталава),
джыгала н. — Лоеў. (ЛАБНГ),
джыгадла н. — Віл., Стаўб. (СЦБ),
жала н. — агульн., за выключэннем паўн.-зах. з. і паўдн. р. (ЛАБНГ),
жало н. — паўдн. р. (ЛАБНГ, ЛП),
жарло (жэрло) н. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, Шаталава),
жарало (жарэло) н. — Жытк. (АЛА),
жыгала (жыгало) н. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖС, З нар. сл., Шаталава, Насовіч),
жыгал м. — Мёр. (НС),
жыгайла н. — Гарадз. (АЛА),
жгала н. — Круп., Гор. (ЛАБНГ),
жыгадла н. — паўн.-зах. з. (АЛА, СЦБ, Шаталава),
жыгадлік м. — Лаг. (Мат. мен.-мал.).

Паведаміць пра недакладнасьць