дыяфрагма, мышачная перагародка, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной.

плява ж. — агульн. (ЛАБНГ),
плеўка ж. — агульн. (ЛАБНГ),
плеўра ж. — Бераст., Буда-Каш. (ЛАБНГ),
пляўка ж. — Мсцісл. (Мат. апыт.),
плёнка ж. — Гарадоц., Шум. (ЛАБНГ),
перагародка ж. — Сен., Гор., Мсцісл., Клім., Пруж., Драг., Пін. (ЛАБНГ),
затвор м. — Брасл., Гарадоц., Беш., Леп., Сен., Лёзн. (ЛАБНГ, Каспяровіч),
затвора ж. — Паст., Верхнядзв., Рас. (ЛАБНГ, Шаталава),
затворына ж. — Арш. (ЛАБНГ),
затвяралы мн. — Бераст. (ЛАБНГ),
перапона ж. — Ваўк. (ЛАБНГ),
перапон м. — Івац. (ЛАБНГ),
запона ж. — Паст., Астр., Ашм., Іўеў. (ЛАБНГ),
запоня ж. — Астр. (ЛАБНГ),
папынка ж. — Гарадоц. (ЛАБНГ),
балола ж. — Клім. (ЛАБНГ),
балонь ж. — Касц. (ЛАБНГ),
блонь ж. — мясц. (Насовіч),
вуздуха ж. — Докш. (ЛАБНГ),
кумора ж. — Драг. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць