кішкі, частка стрававальнага апарата, што мае форму эластычных трубак.

кішкі мн., кішкі мн. — паўдн. р.,
кішка ж., кішка ж., пляхі мн. — Жытк., Стол. (ТС),
флякі мн. — Астр. (СПЗБ),
шлункі мн. — мясц. (Насовіч),
кіндзюхі мн. — мясц. (Насовіч),
чаровы — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сл. Гарадз., Мат. мен.-мал.).

прамая кішка:
кутніца ж. — паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сл. Гарадз., Станкевіч),
кут м. — Мёр., Віл., Дзятл. (ЛАБНГ, СПЗБ),
кутэнь м. — Малар. (ЛАБНГ),
кутняя кішка — Кобр., Драг., Пін., Стол., Лельч., Маз. (ЛАБНГ),
кутавая кішка — Ашм., Вілен. р. (АЛА, СПЗБ),
куткавая кішка — Лях. (СПЗБ),
гузечніца (гудзёшніца) ж. — Сен., Арш., Шкл., Клім., Мсцісл, (ЛАБНГ, Каспяровіч),
гузетніца ж. — Круп., Бял., Бых., Мсцісл., Касц., Чач. (ЛАБНГ),
гузённіца ж. — Ветк. (ЛАБНГ),
гужэтніца ж. — Леп., Чашн. (ЛАБНГ),
гузно н. — Мядз. (ЛАБНГ),
гузешная кішка — Рас., Пол., Шум. (ЛАБНГ),
вужэўніца ж. — Барыс. (ЛАБНГ),
кніжэтніца ж. — Браг. (ЛАБНГ),
сяруха ж. — Рэч. (ЛАБНГ),
сяраянка ж. — Шчуч. (ЛАБНГ),
кішка сяравая (серамая, сяромая) — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ),
кішка задняя — Віл., Кам., Кобр., Лун. (ЛАБНГ),
кішка прамая — агульн. (ЛАБНГ),
кішка праходная — Глыб., Віц., Смарг., Рэч. (ЛАБНГ),
кішка срачная — Слон., Кам., Пруж. (ЛАБНГ),
кішка тоўстая — Кобр. (ЛАБНГ),
чараво кутняе — Віл. (СПЗБ),
пляха ж. — Браг. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць