паслед, орган, які ўтвараецца ў цяжарнай самкі для абмену рэчываў і кармлення зародка ў час выношвання плода і які выходзіць услед за плодам.

места н., месца н. — агульн. (ЛАБНГ, Шаталава),
месцішча н. — Паст. (ЛАБНГ),
пасцель ж. — зах. з., за выключэннем захаду зах.-пал. г. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
пасцеля ж. — Глыб. (ЛАБНГ),
паслед м. — Верхнядзв., Лаг., Сен., Драг. (ЛАБНГ),
апаслед м. — Кам. (ЛАБНГ),
гайно н. — Краснап. (ЛАБНГ),
мех м. — Валож. (ЛАБНГ),
харашыла н. — Драг., Кобр. (ЛАБНГ),
шысціла н. — Берасц. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць