пашча, рот звера, рыбы.

пасць ж. — агульн. (ЛАБНГ),
пашча ж. — агульн. (ЛАБНГ),
паст м. — Бяроз. (ЛАБНГ),
пась ж. — Пол. (ЛАБНГ),
пастка ж. — Дзятл., Рэч., Мсцісл. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
ляпа ж. — пол.-мен. г., а таксама Бяроз., Зэльв., Валож., Дзярж., Уздз., Пух., Івац., Гл., Рэч., Калінк. (ЛАБНГ, Каспяровіч),
ляпка ж. — Віц. (ЛАБНГ),
ляпаўка ж. — Валож. (ЛАБНГ),
хляпа ж. — Віл. (ЛАБНГ),
зяпа ж. — Маг. р., а таксама Мядз. (ЛАБНГ, СЦБ, Бялькевіч, Каспяровіч),
зяпка ж. — паўн. р. (Каспяровіч),
зява ж. — Слаўг. (ЛАБНГ),
зявала н. — Рэч. (ЛАБНГ),
цяпа ж. — Карм., Клім., Чэрык. (ЛАБНГ),
віліцы мн. — Драг., Івац., Ганц. (ЛАБНГ, ЛП),
зебра ж. — Капат., Валож., Браг. (ЛАБНГ),
зеўра ж. — Шчуч. (ЛАБНГ),
звягі мн. — Лях. (ЛАБНГ),
муса ж. — Лун. (ЛАБНГ),
мыза ж. — Навагр. (ЛАБНГ),
мяла н. — Валож. (ЛАБНГ),
мяліца ж. — Рэч. (ЛАБНГ),
морда ж. — Пол. (ЛАБНГ),
цяліпа ж. — Гор. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць