перапонка, тонкая плёнка паміж пальцамі ў вадаплаваючых птушак.

перапонка ж. — агульн. (ЛАБНГ),
плява ж. — спарадычна Паням. р., Беластоц. р., а таксама Берасц. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сл. Гарадз.),
плева ж. — Гарадз., Дзятл., Берасц. (ЛАБНГ),
плеўка ж., плевачка ж. памянш. — Ашм., Пруж. (ЛАБНГ),
балонка ж. — Хоц. (ЛАБНГ),
плавун м. — Брасл. (ЛАБНГ),
палатно н. — Стол. (ЛАБНГ, НЛ),
палаценца н. — Добр. (ЛАБНГ),
скурка ж. — Ашм. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць