страўнік, орган стрававальнага апарата.

у кароў:
трыбух (трабух) м. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. апыт.),
трыбушша н. зборн. — Слаўг. (ЛАБНГ),
тронбух м. — Добр. (ЛАБНГ),
кіндзюк м. — Брасл., Лід., Шчуч., Навагр., Дзятл., Карэл., Капыл., Клецк., Слуц., Асіп., Івац., Жытк. (ЛАБНГ, СПЗБ),
кендзюх м. — Бяроз., Іван., Драг. (ЛАБНГ),
клэндзюх м. — Кобр. (ЛАБНГ),
каўбух м. — Маг. р. (ЛАБНГ),
кеўбух м. — Жлоб. (ЛАБНГ),
кельбух м. — Рэч. (ЛАБНГ),
колбух м. — Чач. (ЛАБНГ),
коўб м. — Барыс. (ЛАБНГ),
коўбік м. — паўдн.-усх. з. (ЛАБНГ),
каўдун м. — захад зах.-пал. г. (ЛАБНГ, ЖНС),
цельбух м. — Кобр., Бяроз. (ЛАБНГ),
цяльбух м. — Рэч., Добр. (ЛАБНГ),
юць (юц) м. — Кобр., Драг., Іван. (ЛАБНГ),
страўнік м. — Касц., Хойн. (ЛАБНГ),
бачук м. — Пін. (ЛАБНГ),
бенюк м. — Люб., Стол. (ЛАБНГ),
бэбух м. — Гарадоц., Лун. (ЛАБНГ),
бобік м. — Лун. (Шаталава),
кучук м. — Шчуч., Маст. (ЛАБНГ, СПЗБ),
куцюк м. — Глыб., Докш. (СПЗБ),
кутыр м. — Клім. (ЛАБНГ),
кірух м. — Малар. (НЛ),
сычуг м. — Буда-Каш. (ЛАБНГ),
трубло н. — Рас. (ЛАБНГ),
стравіцель м. — Ашм. (ЛАБНГ),
кнігі, кніжкі мн. 'кніжкі ў страўніку каровы' — агульн. (СПЗБ, НС, Нар. сл-сць, З нар. сл., Шаталава);

у цялят:
трыбух м., трыбушок м. памянш. — агульн. (ЛАБНГ),
кіндзюк м. — Шчуч., Лід., Дзятл., Карэл., Івац., Нясв., Слуц., Асіп., Жытк., Акц. (ЛАБНГ),
кэндзюк м. — Бяроз., Драг., Іван. (ЛАБНГ),
калэндзюх м. — Кобр. (ЛАБНГ),
каўбух м., каўбушок м. памянш. — Маг. р., поўдзень Мен. р., Гом. р. (ЛАБНГ),
кеўбух м., кеўбушок м. памянш. — Жлоб. (ЛАБНГ),
кельбух м. — Рэч. (ЛАБНГ),
кеньбух м. — Ельск. (ЛАБНГ),
коўбік м. — Крыч., Раг., Петр., Калінк., Маз., Лельч., Лоеў. (ЛАБНГ),
каўдун м. — Кам., Пруж., Берасц., Бяроз., Малар. (ЛАБНГ),
цельбух м. — Бярэз., Рэч. (ЛАБНГ),
цельбушок м. памянш. — Рэч. (ЛАБНГ),
юць (юц) м. — Драг., Іван. (ЛАБНГ),
малочнік м. — Верхнядзв., Брасл., Ушацк., Леп., Тал., Валож., Пух., Бял., Карм. (ЛАБНГ),
млечнік м. — Шарк. (ЛАБНГ),
бенюк м. — Люб., Стол. (ЛАБНГ),
бэбух м. — Гарадоц. (ЛАБНГ),
бэбашак м. — Лун. (ЛАБНГ),
сычуг м. — Шум., Старадарож., Пін. (ЛАБНГ, СПЗБ),
сачок м. — Ваўк. (ЛАБНГ),
кучук м. — Маст. (ЛАБНГ),
кутырок м. — Клім. (ЛАБНГ),
каўпачок м. — Лун. (ЖНС);

у свіней:
трыбух м. трыбушок м. памянш. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. апыт.),
кіндзюк м. — Бар., зах.-пал. г., поўдзень Мен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, НС),
клундзюк м. — Мёр. (ЛАБНГ),
калэндзюк м. — Кобр. (ЛАБНГ),
каўбух м., каўбушок м. памянш. — паўдн.-усх. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. мен.-мал., Мат. Маг., Станкевіч),
каўбун м. — Чэрык. (ЛАБНГ),
коўб м. — Барыс., Круп., Лельч. (ЛАБНГ, СПЗБ, НЛ, НС, Шаталава),
коўбік м. — паўдн.-усх. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, НС, Шаталава),
кеўбух м. — Жлоб. (ЛАБНГ),
кельбух м. — Рэч. (ЛАБНГ),
каўдун м. — захад зах.-пал. г., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
цельбух м. — Бяроз., Кобр., Добр. (ЛАБНГ, НС),
цяльбух м. — Рэч. (ЛАБНГ),
юць м. — Драг., Кобр., Іван. (ЛАБНГ, ЛП),
страўнік м. — Касц., Хойн. (ЛАБНГ),
бенюк м. — Люб., Стол. (ЛАБНГ, СПЗБ),
бобух м. — Гарадоц. (ЛАБНГ),
бачук м. — Пін. (ЛАБНГ),
гапка м. — Лун. (ЛАБНГ),
карук м. — Жытк. (ЛАБНГ),
кутыр м. — Клім. (ЛАБНГ),
кутэнь м. — Кобр. (ЛАБНГ),
кучук м. — Маст. (ЛАБНГ);

у птушак:
пуп м., пупок м. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, Станкевіч),
пупэц м. — Бяроз., Драг., Іван., Пін., Стол., Жытк. (ЛАБНГ, Шаталава),
пупэц м. — Стол. (ЛАБНГ),
пуповіна ж. — Лях. (ЛАБНГ),
пупро н. — Стаўб., Бар., Лях. (ЛАБНГ, СПЗБ),
кундзюк м., кундзючок м. памянш. — Воран., Дзятл. (ЛАБНГ),
коўб м. — Круп., Бар., Хойн. (НС, Шаталава),
коўбік м., коўбічак м. памянш. — Калінк., Лельч., Ельск. (ЛАБНГ),
каўбучок м. — Люб. (ЛАБНГ),
жорны мн., жаронцы мн. — Брасл. (ЛАБНГ),
жаронкі мн. — Латгал. р. (СПЗБ),
трыбух м., трыбушок м. памянш. — Гарадз. (ЛАБНГ),
камянушка ж. — Маз. (ЛАБНГ);

у шчупака:
ксень м. — Стол. (ТС).

Паведаміць пра недакладнасьць