храпа, пярэдняя частка галавы ў буйной рагатай жывёлы.

храпа ж. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гом., Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Янкоўскі),
храпы мн. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ),
храп м. — Слаўг., Чэрык. (ЛАБНГ),
мыза ж. — Навагр., Пух., Слуц., Асіп., Клецк. (ЛАБНГ),
мыса (муса) ж. — сл.-маз. г. (ЛАБНГ),
мысіна ж. — Кобр. (ЛАБНГ),
мыльса ж. — Ваўк. (ЛАБНГ),
пыса ж. — паўдн. зах. з. (ЛАБНГ),
прыса ж. — Лельч., Хойн. (ЛАБНГ),
прысы мн. — Драг., Пін. (ЛАБНГ),
прыха ж. — Бар., Лях., Івац., Ганц., Пін. (ЛАБНГ, Шаталава),
прыхі мн. — Бяроз., Івац. (ЛАБНГ),
морда ж. — Рас., Мёр., Пол., Гарадоц., Арш. (ЛАБНГ),
губы мн. — Верхнядзв., Пол. (ЛАБНГ),
ноздры мн. — Беш., Ашм. (ЛАБНГ),
нюшка ж. — Тал. (ЛАБНГ),
мармуза ж. — Лельч. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць