чэрава, бруха, жывот, дзе знаходзяцца печань, страўнік, кішэчнік, селязёнка і іншыя органы.

чэрава н. — паўдн.-зах. д., акрамя Гарадз. р. (ЛАБНГ, ЖС, ЛП, Насовіч, Станкевіч),
брух м. — Астр., Ашм., Воран. (ЛАБНГ),
бруха н. — паўн.-усх. д. (ЛАБНГ),
трыбух, трабух м. — гарадз.-бар. г., паўн.-усх. д. (ЛАБНГ),
трабло н. — Чач. (Мат. Гом.),
трубло м. — Рас. (ЛАБНГ, Шаталава),
тэльбух м. экспр. — Драг., Стол., Кобр. (ЛАБНГ, ТС),
каўбух м. экспр. — Бял. (ЛАБНГ),
каўдун м. — Берасц., Жаб. (ЛАБНГ),
жывот м. — Берасц., Гом., Добр., Ветк., Хойн., Браг., Лоеў. (ЛАБНГ),
пуза н. — Рас., Чэрв., Кругл., Берасц., Ветк. (ЛАБНГ, Станкевіч),
юкла н. — Драг. (ЛП),
лантух м. — усх.-маг. р. (Мат. апыт., Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць