жабурынне, жабіная ікра.

жабурэнне н. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СЦБ, Мат. Гарадз., Шатэрнік),
жабарэнне н. — Кобр. (ЛАБНГ),
жабурынне н., жабарынне н. — Бяроз., Іван., Драг., Стол. (ЛАБНГ),
жабурыннік м. — Лаг. (СЦБ),
жабур н., жабер м. — Пін., Лун., Стол., Жытк., Лоеў., Буда-Каш. (ЛАБНГ, Янкова),
жабернік м. — Навагр., Карэл. (ЛАБНГ, Шаталава),
жабурыны мн. — Ашм. (ЛАБНГ),
кракавінне н. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СЦБ),
кракавіны мн. — Вілен. р. (ЛАБНГ),
кракацінне н. — Лаг., Барыс., Кругл. (ЛАБНГ, СЦБ),
крактавіны мн. — Паст. (ЛАБНГ),
крактавінне н. — Глыб., Віл., Докш., Краснап., Стаўб. (ЛАБНГ, СЦБ, Мат. сл., Бялькевіч),
крахавінне н. — Рас., Пол., Шарк., Беш., Леп., Круп., Бярэз. (ЛАБНГ, Шаталава),
крахавіны мн. — Верхнядзв. (ЛАБНГ),
крохат м. — Віц. (ЛАБНГ),
каркавінне н. — Ушацк. (ЛАБНГ),
кархавінне н. — Круп., Гор. (ЛАБНГ, СПЗБ),
каркаценне н. — Стаўб. (СЦБ),
картавінне н. — Дубр. (ЛАБНГ),
харкавінне н. — Клім. (ЛАБНГ, Бялькевіч),
квактанне н. — усх.-маг. р. (ЛАБНГ, Станкевіч),
кваканне н. — Мсцісл., Краснап., Хоц. (ЛАБНГ),
кваканне н. — Гарадоц. (ЛАБНГ),
квокат м. — Гарадоц. (ЛАБНГ),
квок м. — усх.-маг. р. (ЛАБНГ, Насовіч),
наквахта ж. — Хоц. (ЛАБНГ),
грагулле н. — Тал. (ЛАБНГ),
крумкаценне н. — Жлоб. (ЛАБНГ),
скаля ж., скала ж. — Пін. (ЛАБНГ),
ікра жабячая — Гарадз., Рэч.,
ікра жабяя — Мен.,
ікра жабная — Карм.,
ікра (кра) жабіная — Пін.,
ікра жабская — Буда-Каш.,
ікра (кра) лягушачая — Пол., Арш., Шкл., Бял., Маг., Бых., Кобр., Смален. р. (ЛАБНГ, Дабравольскі),
ікра курап'я — Краснап.,
ікра курапная — Чав. (ЛАБНГ),
дзяруга лягушкіна — Тал. (ЛАБНГ),
нераст жабіны — Шчуч. (ЛАБНГ),
малако жабіна — Хойн. (ЛАБНГ),
пер'е лягушкіна — Слаўг. (ЛАБНГ),
вочка жаб'е — Жлоб. (ЛАБНГ),
луска жабіна — Воран. (Мат. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць