малако, белая пажыўная вадкасць, якая выдзяляецца залозамі самак жывёл для выкормлівання дзяцей; семявая вадкасць у самцоў рыбы.

малако ў жывёл:
малако н. — агульн. (Мат. апыт.);

малочныя выдзяленні ў каровы перад цяленнем:
смала ж., смолка ж. — агульн. (Шаталава, Мат. апыт.),
сера ж. — паўн.-усх. д. (Мат. апыт.);

першае малако ў каровы пасля ацёлу:
малодзіва н., малодзьва н. — Слон., Дзятл. (Мат. Гарадз.),
малозіва н. — усх.-маг. р. (Мат. апыт.).

малако ў самцоў рыбы, сперма:
малокі мн. — паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
малатчак м. — Ветк. (Мат. Гом.),
малачай м. — Буда-Каш., Жлоб., Лоеў., Ветк. (Мат. Гом.),
малачан м. — Дзятл. (ЖС),
пуп м. — Бяроз. (ЖНС),
сеч ж. — мясц. (Станкевіч),
хуць ж. — мясц. (Станкевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць