брахаць (пра сабак)

брахаць незак. — агульн. (АЛА, Мат. апыт.),
лаяць незак. — спарадычна Віц. р. (АЛА, Мат. апыт.),
рэгацца незак. 'моцна брахаць' — Лоеў. (Янкова),
гаўкаць незак. 'падаваць перыядычна голас', цяўкаць незак. 'падаваць голас раз за разам' — агульн. (АЛА, Мат. апыт.),
яўкаць незак. 'гаўкаць нягучна, віскліва' — Мсцісл. (Мат. апыт.),
выць незак. 'падаваць голас працягла' — агульн. (Мат. апыт.);

гаўкаць, гонячыся за зверам:
цахлець (цэхліць) незак. — усх.-маг. р., Гом. р. (НЛГ, Янкова, Мат. апыт.),
чахліць незак. — Саліг. (Н. сл-сць),
ахкаць незак. — Лаг. (СЦБ),
яхкаць незак. — паўн.-усх. д. (Шатэрнік, Мат. апыт.).

скавытаць:
скавытаць незак. — Драг. (Мат. апыт.),
скігітаць незак. — Слаўг., Чач. (Мат. апыт.),
скуголіць незак. — Слаўг., Мсцісл. (Мат. апыт.),
скуліць незак. — Чач. (Мат. апыт.).

екатаць:
екатаць незак. — паўн.-усх. д. (Мат. апыт.),
яхаць незак. — Леп. (Мат. апыт.),
енчыць незак. — паўн. зах. з., зах.-пал. г. (Мат. апыт.).

гыркаць:
гыркаць (гырчэць, гаркатаць) незак. — паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
гарчаць незак. — Клім., Драг. (Мат. апыт., ЛАБНГ),
гірчаць незак. — Лоеў. (Янкова),
гурчаць незак. — Хоц. (ЛАБНГ),
гарыкаць незак. — Жытк. (ТС, НС).

гурчаць (вурчаць):
бурчаць незак. — Ашм., Дзятл., Нясв., Добр., Драг. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
бручаць незак. — Берасц. (АЛА),
вурчаць незак. — Леп., Мсцісл., Смарг. (Мат. апыт., Шаталава),
варчаць незак. — Драг. (Мат. апыт.),
мармыкаць незак. — Дзятл., Карэл. (ЛАБНГ),
мурмыкаць незак. — Лельч. (ЛАБНГ),
мурлыкаць незак. — Краснап. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць