гусці (пра насякомых)

гусці незак., гудзець незак. — агульн. (НС, Мат. апыт.),
жужэць незак. — Верхнядзв. (СПЗБ),
жушчэць незак. — Мёр. (ЖНС),
буяць незак. — Ваўк. (Сцяшковіч),
звінець незак. 'высокім тонам' — Глыб., Леп., Малад., Лаг., Стаўб., Мсцісл., Слаўг. (СЦБ, Мат. апыт.),
бзынець незак. — Стол. (НЛ),
бзычаць незак. — Драг. (Мат. апыт.).

дзынкаць:
дзынкаць незак. — Мсцісл. (Мат. апыт.),
дзызкаць незак. — Стол. (ТС),
бзыкаць незак. — Арш., Слаўг. (З нар. сл., Мат. апыт.),
бзынкаць незак., бзумкаць незак. — Старадарож. (НС),
бзомкаць незак. — Жытк. (ТС),
бізыкаць незак., бызыкаць незак. — Стол. (ТС),
бызкаць незак. — Стол. (ТС),
бізкаць незак. — Жытк. (ТС).

Паведаміць пра недакладнасьць