клекатаць (пра бусла)

клекатаць незак. — агульн. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
клякатаць незак. — Жаб. (ЛАБНГ),
клекацець незак. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
клекаць незак. — усх.-пал. р. (ЛАБНГ, НЛГ),
клёкаць незак. — Бераст. (ЛАБНГ),
клікаць незак., клыкаць незак. — Маз. (ЛАБНГ),
кляшчаць незак. — Раг. (ЛАБНГ),
кракатаць незак. — Дзярж. (ЛАБНГ),
шчабятаць незак. — Рэч. (ЛАБНГ),
шчакатаць незак. — Гом. р. (ЛАБНГ),
стракатаць незак. — Гарадоц., Тал., Слаўг. (ЛАБНГ),
сакатаць незак. — Тал., Рэч., Нараўл. (ЛАБНГ),
гаргатаць незак. — Бяроз. (ЛАБНГ),
балбатаць незак. — Тал. (ЛАБНГ),
хлапатаць незак. — Мсцісл. (ЛАБНГ),
пляскатаць незак. — Слуц. (ЛАБНГ),
ляскатаць, ляскаць незак. — Верхнядзв., Беш., Мядз., Леп., Круп., Чэрв., Слуц., Лельч. (ЛАБНГ),
лескаць незак. — Нараўл. (ЛАБНГ),
ляпаць незак. — паўн.-усх. д. (ЛАБНГ),
гокаць незак. — Чэрык. (ЛАБНГ),
цокаць незак. — Бых. (ЛАБНГ),
шчоўкаць незак. — Гарадоц. (ЛАБНГ),
чэкаць незак. — Ветк. (НЛГ),
трашчаць незак. — Барыс., Івац. (ЛАБНГ),
свістаць, свісцець незак. 'утвараць гук, падобны на свіст' — Леп., Драг., Лун. (ЛАБНГ, ЖНС, Мат. апыт.),
цахліць незак. — Чэрв. (ЛАБНГ),
буркаваць незак. — Тал. (ЛАБНГ),
курлыўкаць незак. — Рэч. (ЛАБНГ),
таляпаць незак. — Віц. (ЛАБНГ),
сукаць цэўкі — Валож. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць