мяўкаць (пра катоў)

мяўкаць (м'яўкаць, мняўкаць), мяўчаць (м'яўчаць, мняўчаць) незак. — агульн. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, Насовіч, Мат. апыт.),
няўкаць (няўчыць) незак. — зах.-пал. г., а таксама Беш., Барыс., Малад., Лаг., Мен., Беластоц. р. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, Мат. Маг., Шаталава, Мат. апыт.),
курняўкаць незак. — пераважна паўн.-усх. д. (ДАБМ, АЛА, ЛАБНГ, Мат. Маг., Шаталава, Юрчанка),
кірняўкаць незак. — Воран. (АЛА),
курнаваць незак. — Лаг. (ЛАБНГ),
курныкаць незак. — мясц. (Станкевіч),
курну спяваць — Смарг. (СПЗБ),
курну пець — Брасл. (ЛАБНГ),
курню вадзіць — Ушацк., Ашм. (ЛАБНГ),
курню гурчэць — Паст. (СПЗБ),
каўкаць незак. — пераважна ўсх. з. (ДАБМ, СПЗБ, АЛА, СЦБ, ЛАБНГ, Мат. Маг., Юрчанка, Шаталава),
кеўкаць незак. — Чэрв., Люб. (НЛ, ЖС),
кяўкаць незак. — Паст. (СПЗБ),
яўкаць незак. — Слуц. р., усходняя частка зах.-пал. г. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, Мат. апыт.),
ячаць незак. — Івац. (ДАБМ),
раўкаць незак. — Івац., Капат., Драг., Жытк. (ДАБМ, Мат. апыт.),
княваць незак., княўкаць незак. — Верхнядзв., Мёр., Астр., Паст., а таксама Вілен. р. (СПЗБ, ДАБМ),
княгаць незак. — Глыб. (СПЗБ),
маркаць незак. — Жытк., Лельч. (ДАБМ, ТС),
мрыкаць незак. — Стол. (НЛ),
мікаць незак. — Добр. (ДАБМ),
мручаць незак. — Гарадз. (ДАБМ),
мраўчаць незак. — Драг. (Мат. апыт.),
мураўчаць незак. — Драг. (ДАБМ),
мурчаць незак. — Віл., Гарадз., Мсцісл., Ваўк., Бар., Лоеў., а таксама Вілен. р. (ДАБМ, ЛАБНГ, СПЗБ, Янкова),
мярчаць незак. — Стол. (ДАБМ),
курчаць незак. — Мёр. (ДАБМ),
вурчаць незак. — Кліч., Саліг., Светлагор. (ДАБМ),
варчаць незак. — Сгол. (ЛАБНГ),
курвяўчаць незак. — Ваўк. (СПЗБ),
гурчэць незак. — Бял. (Яўсееў),
мурлыкаць незак. — Леп., Мсцісл., Навагр., Дзятл., Маг., Чав., Чэрык., Клім., Слуц., Пруж., Капат., Жаб., Драг., Добр., Лельч. (ЛАБНГ, ДАБМ, Юрчанка, Мат. апыт.),
мурныкаць незак. — мясц. (Насовіч),
мармыкаць незак. — Карэл., Нясв. (ЛАБНГ),
гаркатаць незак. — Малар. (ЛАБНГ),
міркатаць незак. — Докш. (ДАБМ),
енчыць незак. — Стаўб. (АЛА),
нюшчыць незак. — Брасл. (ЛАБНГ),
хуркаць незак. — Чэрв. (ЛАБНГ),
круху пець — Лун. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць