рохкаць (пра свіней)

рохкаць незак., рахкацець незак. — Ушацк., Мядз., Навагр., Старадарож., Гл., Рэч., Бяроз., Драг., Лун., Лельч., Маз., Нараўл. (ЛАБНГ, ЛП),
рахтаць незак. — Слаўг. (Мат. апыт.),
рохаць незак. — Беш., Мядз., Круп., Кругл., Гарадз., Ваўк., Касц., Бых., Добр., Пін., Стол., Калінк., Лоеў. (ЛАБНГ, НС, Насовіч),
рогаць незак. — Стол. (ЛАБНГ),
рахаць незак. — мясц. (Насовіч),
рухкаць незак. — Леп., Лаг., Кір., Ганц., Івац., Петр., Лельч. (ЛАБНГ, Шаталава, Мат. апыт.),
рухаць незак. — Пол., Лёзн., Леп., Чашн., Бял., Мсцісл., Клім., Хоц., Бых., Краснап., Хойн. (ЛАБНГ, Яўсееў, Насовіч, Мат. апыт.),
рыхаць незак. — Шум., Гл. (ЛАБНГ),
крохаць незак. — Паст., Драг. (ЛАБНГ, СПЗБ),
крухаць незак. — Верхнядзв., Рас., Мядз., а таксама Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, НС),
крукаць незак. — Вілен. р. (СПЗБ),
хрукаць незак. — Касц. (ЛАБНГ, Насовіч),
рымець незак. — Мядз. (НС);

вішчаць:
пішчаць незак. — агульн., акрамя зах.-пал. г., Слуц. р., а таксама Паням. р. (ЛАБНГ, АЛА),
вішчаць незак. — асн. мас. г. (ЛАБНГ),
віжджаць незак. — Тал., Петр. (ЛАБНГ),
верашчаць незак. — Бераст., Лаг. (ЛАБНГ, СЦБ),
квічаць незак. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, ЛП, З нар. сл.),
квішчаць незак. — Маз., Лельч. (ЛАБНГ),
квічэць незак. — Мядз. (НС),
ківічаць незак. — Лельч. (НЛ);

рохкаць, папіскваючы (пра парасят):
кругікаць, кругітаць незак. — паўн.-зах. з., а таксама Берасц., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
кругічыць, кругатаць незак. — Паст. (ЛАБНГ, СПЗБ),
скугітаць незак. — Верхнядзв. (Шаталава),
скігікаць незак., скігітаць незак. — мясц. (Насовіч),
склагатаць незак. — Ушацк., Шарк. (ЖС, АЛА),
скагатаць незак. — Дубр., Клім. (ЛАБНГ),
скрыгітаць незак. — Леп., Маз. (НЛГ, Мат. апыт.),
скуголіць незак. — Тал., Дубр., Гор. (ЛАБНГ),
скіголіць незак. — Клім., Слаўг. (ЛАБНГ),
скавытаць незак. — Зэльв. (ЛАБНГ),
кугікаць незак. — Лун. (Шаталава).

Паведаміць пра недакладнасьць