гукацца, знаходзіцца ў стане цечкі (пра свінню).

гукацца незак. — сл.-маз. г., Мен. р., а таксама спарадычна зах.-пал. г. (АЛА, ЛАБНГ, СЦБ, Янкоўскі, З нар. сл., Н. сл-сць, Тарнацкі),
гукацца незак. — Смал., Капат., Маз. (АЛА),
гукаць незак. — Валож., Гарадз., Карэл., Ваўк., Смал., Клім., Драг., Іван., Пін., Стол. (ЛАБНГ, АЛА, СЦБ, ЖС),
гукаць незак. — Паням. р. (АЛА),
гукаваць незак. — Іўеў., Стаўб. (АЛА, ЛАБНГ),
гудзець незак. — Мёр., Пол., Ушацк., Дзятл., Чэрв., Бярэз., Бял., Мсцісл., Хоц., Кліч., Асіп., Старадарож., Саліг., Жаб., Кобр., Жытк., Лельч. (АЛА, ЛАБНГ),
гусці незак. — Валож., Дзярж., Пух., Кобр. (ЛАБНГ, СПЗБ, Шаталава, Тарнацкі),
кныраваць незак. — Мядз., Дзятл., Карэл., Нясв., Лях., Пруж., Кобр., Лельч. (ЛАБНГ, СПЗБ),
кнураваць незак. — Лях., Івац., Бяроз., а таксама зах.-пал. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, Шаталава, Тарнацкі),
кнюраваць незак. — Лях. (СПЗБ),
кнурыцца незак. — Мёр. (ЛАБНГ),
паляваць незак. — зах.-пал. г., а таксама Старадарож. (АЛА, ЛАБНГ, Тарнацкі),
рыскаць незак. — зах.-пал. г. (АЛА, ЛАБНГ, Тарнацкі),
бегаць незак. — Чач., Рэч. (АЛА),
бегацца незак. — Леп., Краснап. (АЛА, ЛАБНГ),
іграць незак. — Жлоб., Калінк., Лельч., Рэч., Лоеў., Хойн. (АЛА, ЛАБНГ),
гуляць незак. — Добр. (ЛАБНГ),
лёхацца незак., ляхацца незак. — Берасц. (ЛАБНГ, Тарнацкі),
трэскацца незак. — зах.-пал. г. (Тарнацкі),
ламацца зак. — Рэч. (АЛА),
крутацца незак. — Брасл. (АЛА),
клякатаць незак. — Свісл. (АЛА),
шляхатаць незак. — Мсцісл. (Мат. апыт.),
падаць незак. — Свісл. (АЛА),
узняцца (падняцца) на кныроў (на кнуры, на кірносы, на гукі, да гукоў, за кнурамі, на кілуны) — Брасл., Шарк., Докш., Пол., Паст., Мядз., Смарг., Ашм., Віл., Круп., Воран., Навагр., Гор., Бых. (АЛА, ЛАБНГ, НС),
захацець к хракам (да кнуроў) — Бярэз., Касц. (АЛА),
быць (у ахоце) за кабанамі (да кабаноў, за кнурамі, да кнуроў, на кнуроў, да кныроў, за кілунамі, за кныразамі, пад кныразоў, за клікамі, за хракамі, пад гукі) — паўн.-усх. д. (АЛА, ЛАБНГ, Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць