паляваць незак. — пераважна Мен. р., Гарадз. р., а таксама Нясв., Чэрв., Слаўг., Шн., Стол., Жытк., Петр., Калінк., Маз. (ЛАБНГ, АЛА),
бегаць незак. — паўдн.-зах. д. і зах.-пал. г., а таксама Маг. р. (ЛАБНГ, АЛА, З нар. сл., Цыхун),
бегацца незак. — Дубр., Дзятл., Бярэз., Карэл., Кліч., Краснап., Касц. (ЛАБНГ, АЛА, Шаталава),
быдлаваць незак. — Гарадз., Свісл., Ваўк., Івац., Берасц., Кам., Іван., а таксама Беластоц. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Цыхун, Тарнацкі),
гуляць незак. — Жлоб., Добр., Маз., Лельч. (ЛАБНГ, АЛА, З нар. сл.),
іграць незак. — Раг., Светлагор., Рэч., Калінк., Хойн., Браг. (ЛАБНГ, АЛА),
ламацца незак. — Пол., Беш. (ЛАБНГ),
узняцца, падняцца к быкам (на быкі, пад быкі, да быкоў, пад валы), круціцца к быкам, захацець к быкам (да быкоў, на быкоў), быць у ахоце за быкамі (к быкам), хацець быкоў (да быкоў) — паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. апыт.),
узбурыцца незак. — Іўеў. (ЛАБНГ),
гайнаваць незак. — Хойн. (АЛА, ЛАБНГ),
стадаваць незак. — Ашм. (ЛАБНГ).
Паведаміць пра недакладнасьць