нераставаць, адкладаць і апладняць ікру (пра рыбу).

нераставаць незак. — агульн., за выключэннем паўночнай часткі паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, Шатэрнік, Насовіч),
нараставаць незак. — паўночная частка паўн.-зах. з. (ЛАБНГ),
нерасаваць незак. — Навагр., Капыл., Калінк. (ЛАБНГ),
расаваць незак. — Нясв. (ЛАБНГ),
церціся незак. — усх.-маг. р. (ЛАБНГ),
мятацца незак. — Рэч. (ЛАБНГ),
біцца незак. — Ушацк., Мсцісл., Клім., Рэч., Стол., Лельч. (ЛАБНГ),
іграць незак. — Кам. (ЛАБНГ),
гуляць незак. — Карм. (ЛАБНГ),
пускаць нерасць (ікру) — Краснап., Пруж., Драг., Бяроз. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць