здохнуць, акалець, памерці (пра жывёлу, насякомых).

здохнуць зак., здохці зак. — агульн. (Мат. апыт.),
пасці зак. 'пра буйных жывёл' — усх.-маг. р. (Мат. апыт.),
памерці зак. 'пра пчол' — агульн. (Мат. апыт.),
сцярацца (стыратысь) зак. — Драг. (Мат. апыт.).

падла:
падла ж. — агульн. (АЛА, Насовіч),
падліна ж. — Беш., Паст., Гарадз., Драг. (АЛА, НС),
падліна ж. — Бял., Бяроз. (АЛА, Насовіч),
падаліна ж. — Паст. (АЛА),
падаль ж. — пераважна ўсх. з. (АЛА),
падзежына ж. — Гарадоц. (АЛА),
падзезіна ж. — Беш. (АЛА, НС),
падзеж (падзезь) ж. — Беш. (НС),
падохля ж. — Жытк. (ТС),
дыхліна — Калінк. (ЛАБНГ),
здыхліна ж. — пераважна зах. з. (АЛА),
здыхляціна ж. — агульн. (АЛА, Насовіч),
дыхляціна ж. — усх.-маг. р. (Станкевіч, Мат. апыт.),
здыхлячына ж. — паўн. р. (Каспяровіч).

Паведаміць пра недакладнасьць