белы, які мае колер снегу; процілеглы чорнаму.

белы прым. — агульн. (Мат. апыт.).

брудна-белы:
шэры прым. — агульн. (Мат. апыт.),
шары прым. — паўн.-зах. з. (Мат. апыт.),
серы прым. — усх.-маг. р. (Мат. апыт.),
сівы прым. — усх.-пал. р., а таксама Пух., Нясв., Берасц., Драг., Жлоб., Стол. (ЛАБНГ, ЖС),
мышасты прым. — Пол., Ушацк., Чав., Мсцісл., Карэл., а таксама ўсх.-пал. р. (ЛАБНГ, ТС, ЖС),
мышаты прым. — Дзятл., Іўеў., Кір., Ганц., а таксама Вілен. р. (ЛАБНГ, СГТЗБ),
сіваплёсы прым. 'у сівыя плямы' — Мсцісл. (ЛАБНГ),
пляснівы прым. 'светла-шэры' — Жытк. (ТС),
сізы (шызы) прым. 'з шэрымі пёрамі' — агульн. (Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць