карычневы, буравата-жоўты, колеру жолуда або карыцы.

карычневы прым. — агульн. (Мат. апыт.);

пра каня:
гнеды прым. — Смарг., Гарадз., Астр., Калінк., а таксама ўсх.-пал. р., Вілен. р. (СПЗБ, ЖС, Янкоўскі),
гняды прым. — Брасл., Мёр., Пол., Ушацк., Карэл., Пух., Мсцісл., Драг. (ЛАБНГ, Мат. апыт.);

цёмна-карычневы:
кары — Мсцісл. (Мат. апыт.),
чмары прым. — Навагр. (Сл. Гарадз.);

муры прым. 'светла-карычневы' — паўдн. р. (З нар. сл., Мат. апыт.),
буры прым. 'пра звера' — Краснап., Мсцісл. (Мат. апыт.);

бура-чорны:
паджары прым. — агульн. (Мат. апыт.),
жары прым. — Добр. (ЛАБНГ),
падласы прым. — Пол. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць