1. Служыць для абазначэння тым, хто гаворыць, самога сябе.
Я не я і кабыла не мая (прыказка: нічога не ведаю, ні да чаго не маю дачынення).
2. у знач. наз. нескл., н. Ужыв. для абазначэння сябе самога як асобы.
Маё чалавечае «я». Паказаць сваё «я» [а) поўнасцю выявіць свае якасці, магчымасці, здольнасці; б) настаяць на сваім].
◊ Вось я цябе (яго, яе, вас, іх)! (разм.) - пагражальны вокрык ці заўвага.