ядавіты, -ая, -ае.

1. Які з'яўляецца ядам (у 1 знач.), які выклікае атручэнне.
Ядавітыя рэчывы. Я. грыб. Я. газ.

2. перан. Зласлівы, з'едлівы.
Ядавітая іронія. Я. чалавек. Ядавіта (прысл.) сказаць.

3. Пра колер, пах: непрыемны, рэзкі (разм.).

|| наз. ядавітасць, -і, ж.

Паведаміць пра недакладнасьць