яднаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. што. Злучаць, звязваць што-н. з чым-н. пэўным чынам.
Я. рэкі каналам.

2. каго-што. Злучаць, збліжаць каго-, што-н. з кім-, чым-н., утвараючы адзінае цэлае; змяшчаць, аб'ядноўваць у сабе.
Дружная праца, узаемная павага і выручка ядналі сям'ю. Творы пісьменніка яднаюць у сабе нацыянальныя і інтэрнацыянальныя матывы.

3. каго (што). Аб'ядноўваць, згуртоўваць для дружных агульных дзеянняў.
Рабочы камітэт яднае людзей розных спецыяльнасцей.

4. каго (што). Ствараць паміж кім-н. блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць цесную сувязь.
Нас яднаюць агульныя інтарэсы.

|| наз. яднанне, -я, н.

Паведаміць пра недакладнасьць