1. З буйным спелым ядром.
Я. арэх.
2. перан. Які адрозніваецца ў якіх-н. адносінах: здаровы, моцны, мажны (пра чалавека), свежы, чысты (пра паветра, надвор'е), моцны, які настояўся (пра напіткі), пругкі, сакавіты (пра плады, зелень), грубаваты, але яркі і выразны (пра слова, мову і пад.) і г.д.
Я. мужчына. Ядранае паветра. Ядранае збожжа.
|| наз. ядранасць, -і, ж.