ядро, -а, мн. ядры і (з ліч. 2, 3, 4) ядры, ядзер і ядраў, н.

1. Унутраная частка плода, семя, пакрытая цвёрдай абалонкай.
Я. слівавай костачкі.

2. Унутраная, звычайна больш шчыльная частка чаго-н.
Я. каметы. Я. Зямлі. Я. атама (цэнтральная, дадатна зараджаная частка атама).

3. Важнейшая частка ўсякай расліннай і жывёльнай клеткі (спец.).

4. перан. Асноўная частка якога-н. калектыву, групы.
Я. атрада, арганізацыі.

5. Даўнейшы гарматны снарад у выглядзе шара.

|| памянш. ядзерка, -а, мн. -і, -рак, н. (да 1 знач.) і (разм.) ядзерца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач.).

|| прым. ядзерны, -ая, -ае (да 1, 2, 3 і 5 знач.) і ядровы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Ядровае мыла (спец.) - сорт мыла з вялікай колькасцю тлушчавых кіслот.

Паведаміць пра недакладнасьць