1. Гнойная або запалёная ранка на скуры ці слізістай абалонцы.
Незагойная я.
2. перан. Зло, шкода.
Грамадскія язвы.
3. перан. Пра шкадлівага, з'едлівага чалавека (разм.).
○ Сібірская язва - вострая заразная хвароба жывёлы і чалавека.
Язва страўніка - хранічнае захворванне страўніка з пашкоджаннем слізістай абалонкі.
|| памянш. язвачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).
|| прым. язвавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Язвавая хвароба (язва страўніка або дванаццаціперснай кішкі).