1. Жаночая палавая клетка чалавека, якая развіваецца ў новы арганізм пасля апладнення, яйцаклетка.
2. У птушак, паўзуноў і яйцародных млекакормячых; такая клетка авальнай формы ў шкарлупіне, абалонцы.
Несці яйцы. Качынае я. Я. чарапахі. Змяінае я.
3. Прадмет такой формы.
Крыштальнае я. (прадмет упрыгожання).
4. У насякомых: такая клетка ў выглядзе невялікіх крупінак.
Мурашыныя яйцы.
5. Курыныя яйцы як прадукт харчавання.
Крутое я.
|| памянш. яечка, -а, мн. -і, -чак (да 2, 3, 4 і 5 знач.).
|| прым. яечны, -ая, -ае (да 2 і 5 знач.).
Яечнае мыла (прыгатаванае з курыных яец).