якар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Металічны стрыжань з лапамі, які прымацоўваецца да ланцуга і апускаецца на дно для ўтрымання на месцы судна, бакена, плывучага маяка і пад.
Стаяць на якары. Кінуць я. (стаць на якар). Аддаць я. (апусціць). Выбіраць якары (паднімаць). Зняцца з якара. Я. ратунку (перан.: апошні сродак ратунку, апошняя надзея).

2. Частка электрычнай машыны, якая ўтрымлівае на сабе абмотку (спец.).

3. Рыбалоўны кручок з трыма зубцамі (разм.).

|| прым. якарны, -ая, -ае.

Паведаміць пра недакладнасьць