якасць, -і, ж.

1. Характэрная адзінка, істотная ўласцівасць, якая адрознівае адзін прадмет ці з'яву ад другіх.
Колькасць і я. Пераход да новай якасці.

2. Тая або іншая ўласцівасць, годнасць, ступень прыгоднасці каго-, чаго-н.
Я. работы. Я. прадукцыі. Выдатная я. Высокія душэўныя якасці.

У якасці каго-чаго, прыназ. з Р - як хто-, што-н.
Прысутнічаць у якасці наглядальніка.

|| прым. якасны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Якасныя змены. Якасныя адрозненні.

Якасны прыметнік - у граматыцы: прыметнік, што абазначае якасць, уласцівасць прадмета.

Паведаміць пра недакладнасьць