яма, -ы, -мн. -ы, ям, ж.

1. Паглыбленне ў зямлі.
Выкапаць яму. Памыйная я. Паветраная я. (перан.: участак у паветры, дзе самалёт рэзка зніжаецца, нібыта правальваецца). Капаць яму каму-н. (перан.: рыхтаваць непрыемнасць).

2. Абсталяванае паглыбленае месца для захоўвання чаго-н. (спец.).
Хаваць бульбу ў яме. Вугальная я. (на судне). Аркестравая я.

3. Упадзіна, нізіна (разм.).
Вёска стаіць у яме.

|| памянш. ямка, -і, ДМ ямцы, мн. -і, ямак, ж. (да 1 знач.).

Паведаміць пра недакладнасьць