ярлык, -а, мн. -і, -оў, м.

1. У 13-15 стст. у Маскоўшчыне і інш.: грамата, пісьмовы загад ханаў Залатой Арды.

2. Лісток на чым-н. з указаннем назвы, колькасці, месца вырабу, нумара і пад.
Багажны я. Бутэлечны я.

3. перан. Шаблонная, стандартная (звычайна адмоўная), надта кароткая характарыстыка, ацэнка каго-, чаго-н.
Гатовыя ярлыкі. Прыклеіць я. каму-н.

|| памянш. ярлычок, -чка, мн. -чкі, -чкоў, м. (да 2 знач.).

|| прым. ярлычны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Паведаміць пра недакладнасьць