1. прысл. У дадатак да таго, што было або што ёсць; зноў, паўторна.
Падліць я. малака ў шклянку. Пасля камандзіроўкі прыеду я. сюды.
2. прысл. Ужо, у мінулым.
Купіў касцюм я. тры месяцы назад.
3. прысл. Да гэтага часу.
Стары я. рухавы. Бацькі дома я. няма (пакуль няма).
4. прысл. Указвае на наяўнасць дастатковага часу, умоў для чаго-н.
Я. паспею на аўтобус. Я вам я. спатрэблюся. Я. малады.
5. прысл. (пры вышэйшай ступені параўнання). У большай ступені.
Ён я. ніжэй сагнуўся.
6. злуч. уступальны. Указвае на верагоднасць умоў ці на іх суадноснасць з чым-н., хоць.
Я. не паправіўся пасля хваробы, а ўжо думае пра работу.
7. часц. Ужыв. пасля займ. і прысл. для ўзмацнення выразнасці.
Ён нам дапамагаў, я. як дапамагаў! Акучнік забраў Сяргей. - Які я. Сяргей?
◊ Яшчэ б (разм.) - было б недарэчы, калі б не... Я. б ты не быў задаволены!
Яшчэ нічога (разм.) - да некаторай ступені здавальняюча. Гэта я. нічога!
Яшчэ які (разм.) - такі, што нават дзіўна, цудоўна, выключна.