1. Рухацца куды-н. пры дапамозе якіх-н. сродкаў перамяшчэння.
Е. на электрычцы. Е. у машыне.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухацца (пра сродкі перамяшчэння).
Едзе аўтамабіль.
3. Накіроўвацца куды-н. пры дапамозе сродкаў перамяшчэння.
Е. на працу. Е. за мяжу. Далей е. няма куды (перан.: горш таго, што ёсць, быць не можа).
4. Ссоўвацца, саслізгваць у бакі, са свайго месца.
На мокрай сцежцы ногі едуць убакі.
5. перан., на кім-чым. Выкарыстоўваць для сваёй выгады чыю-н. працу, якія-н. абставіны (разм.).
Ён едзе на памочніках.