юшка,

юшка1, -і, ДМ юшцы, мн. -і, -шак, ж. Металічны кружок або чатырохвугольная пласціна, якімі закладаюць адтуліну ў коміне, каб не выходзіла цёплае паветра.

|| прым. юшачны, -ая, -ае.

юшка2, -і, ДМ юшцы, ж.

1. Страва са свежай рыбы з прыправамі; рыбны адвар.
Акунёвая ю.

2. Поліўка (у 1 знач.).
Грыбная ю.

3. Жыжка ва ўсякай страве.
Сёрбай юшку, на дне гушча! (з народнага).

4. перан. Кроў (разм.).
Сунуў кулаком у нос і спусціў яму юшку.

Паведаміць пра недакладнасьць