ёсць1.
1. Форма цяпер. часу ўсіх асоб адз. і мн. ліку дзеяслова быць; служыць звязкай у састаўным іменным выказніку.
Што ё. сумленне? Закон ё. закон. Гаспадарка ё. мая апора.
2. Існуе, маецца ў наяўнасці.
Ё. спадзяванне. Ё. у чым сумнявацца.
◊ Што ёсць духу (разм.) - 1) вельмі хутка (бегчы, ехаць і пад.); 2) вельмі моцна (крычаць і пад.).
ёсць2, выкл. Адказ падначаленага (у арміі, на флоце), які азначае: каманду зразумеў, прыняў да выканання.