Есці поедам каго. Агульны для ўсходнесл. м. Бесперастанку мучыць папрокамі, дакараць, зневажаць.

Ты ж яго грызла і грызла, поедам ела. Ды не адна, а ўдвух з маткаю (П.Місько. Градабой).

Узнік па мадэлі таўталагічных выразаў тыпу прападзі пропадам. Сэнсаўтваральным тут выступае дзеяслоў есці, ужыты ў пераносным значэнні 'даймаць каго-н. сваркамі, папрокамі'. Далучанае да дзеяслова аднакаранёвае прыслоўе поедам, неўжывальнае па-за гэтым выразам, узмацняе экспрэсію фразеалагізма і дапаўняе яго значэнне элементам бесперапыннасці.

Паведаміць пра недакладнасьць