Ехаць з кірмашу. Агульны для ўсходнесл. м. (рас. ехать с ярмарки, укр. їхати з ярмарку). Блізіцца к канцу жыцця.

Гэта ж трэба, Антось Клепча, які ўжо з кірмашу едзе, запісаўся з гэтай самай Хлёркавай Ганнай... (М.Скрыпка. Збоку прыпёку).

У вобразнай аснове фразеалагізма - супастаўленне чалавечага жыцця з дарогай на кірмаш і вяртаннем з кірмашу.

Паведаміць пра недакладнасьць