Жаба ў каляіне. Уласна бел. Нікчэмнасць, асуджаная на пагібель.

- А што такое Абрамчык? Гандлярчык, і то дробны... - Жаба ў каляіне, - дадае Навумовіч (Л.Прокша. Інтрыгі прэзідэнцкага двара).

Выраз з аднайменнай байкі (1927) К.Крапівы, у якой гаворыцца, як жаба, сеўшы ў каляіну, рашыла перавярнуць воз. Але: «Тут колам - хрась! І кроў і гразь... Пад кола, жаба, не падлазь». Выраз з намёкам на байку, адкуль ён паходзіць, і без намёкаў выкарыстаны ў творах І.Гурскага, А.Жука, С.Кліменценкі, Л.Прокшы, М.Чавускага і інш., напрыклад: Партыя цяпер апынулася ў ролі жабы ў каляіне (ЛіМ. 22.03.1996).

Паведаміць пра недакладнасьць