Хадзячая газета. Калька з анг. (walking newspaper) ці паўкалька з франц. (gazette vivante, літаральна «газета жывая», або gazette du quortier, дзе 1-е значэнне - ‘бульварны лісток’, а 2-е - ‘мясцовы пляткар’) м. Чалавек, які распаўсюджвае розныя навіны і чуткі.

«Ці тут падманулі, ці там?» - вырашалі адны заблытаную дылему, а другія, якіх звычайна называюць «хадзячай газетай», з палёгкай уздыхнулі: ніяк не маглі яны змірыцца з тым, што іншыя разнеслі навіну ў масах - такія ўвогуле ніколі, нікому і нічому не вераць, але вельмі крыўдзяцца, калі не вераць ім (А.Кудласевіч. «Жэзл Жалезны»).

У аснове фразеалагізма - нерэальная вобразнасць, якой і матывуецца яго сэнс.

Паведаміць пра недакладнасьць