Хлеб адбіць у каго. Агульны для ўсходнесл. м. (рас. хлеб отбить, укр. хліб відбити). Пазбавіць кагосьці заробку, узяўшыся за тую самую працу, справу.

Хэ-хэ... Ты хочаш хлеб адбіць у мяне... Ды ці толькі ў мяне, тут і па будаўнічай лініі ці мала чаго намудравана... (М.Зарэцкі. Вязьмо).

Узнік у выніку зліцця паасобных значэнняў у агульнае аналітычнае значэнне, якое суадносіцца са словамі адбіць і хлеб у свабодным ужыванні: адбіць - ‘сілком адабраць што-н.’, хлеб - ‘сродкі існавання’.

Паведаміць пра недакладнасьць