Хлеб надзённы. Паўкалька з царк.-слав. м. Выраз паходзіць з малітвы, прыведзенай у Евангеллі (Мацвей, 6, 11): «Хлеб наш насущный даждь нам днесь» (хлеб, патрэбны для існавання, дай нам на гэты дзень).

Сымон добра ведаў цану жыцця. І з першага курса самому даводзілася яму зарабляць на хлеб надзённы (Р.Барадулін. Чысціня). Непакой за цябе, зямля мая, - мой хлеб надзённы (М.Танк. Мой хлеб надзённы).

У сучаснай бел. м. фразеалагізм ужываецца і са сваім першасным значэннем - ‘неабходныя сродкі для жыцця’, і з новым, якое развілося на яго аснове, - ‘самае важнае, самае неабходнае’.

Паведаміць пра недакладнасьць